Хуткі Грош

Як падключыць сэрвіс E-POS

  • Выберыце патрэбныя вам паслугі, азнаёмцеся з правіламі працы сэрвісу

    Разам з падключэннем да сэрвісу E-POS (плацяжы па QR-кодах) вы можаце падключыць сістэму «Разлік» (ЕРІП) або інтэрнэт-эквайрынг.

  • Запоўніце і адпраўце нам форму заяўкі

    Гэты крок у працэсе падключэння — вельмі важны. У спецыяльнай форме увядзіце найменне юрыдычнай асобы (або індывідуальнага прадпрымальніка, ФІО — калі вы самазаняты), УНП, электронны адрас для кантакту і актывацыі.

  • Дачакайцеся, калі ваш персанальны менеджэр звяжацца з вамі, каб узгадніць і падпісаць дакументы

    Асаблівасцю працэсу падключэння да нашага сэрвісу з’яўляецца тое, што мы працуем персанальна з кожным кліентам. Таму з моманту падачы заяўкі ў вас будзе персанальны менеджэр, які праверыць усе вашы кантактныя даныя, даныя па арганізацыі (або індывідуальнага прадпрымальніка), а таксама запоўніць дакументы на падключэнне.

  • Актывуйце ваш акаўнт

    Пасля праверкі, узгаднення, падпісання ўсіх дакументаў ваш персанальны менеджэр вышле на электронную пошту спасылку для актывацыі вашага акаўнта. Актывацыю неабходна правесці на працягу 3 дзён з моманту атрымання доступу.

  • Выберыце зручны для вас спосаб узаемадзеяння з сэрвісам E-POS

    Найбольш зручны для вас і прыдатны для вашага бізнесу варыянт працы з нашым сэрвісам падкажа персанальны менеджэр. Мы імкнёмся задаволіць усе пажаданні нашых кліентаў і прадастаўляем розныя спосабы ўзаемадзеяння з нашым сэрвісам.

  • Праінфармуйце вашых кліентаў пра магчымасць аплачваць вашы тавары і/або паслугі праз E-POS

    Вашы кліенты змогуць аплачваць вашы рахункі картай на месцы або выдалена, а таксама ў любым пункце банкаўскага, паштовага абслугоўвання, банкаматах, інфакіёсках, інтэрнэт і мабільным банкінгу па ўсёй краіне і за яе межамі. Парадуйце іх добрай навіной!

Падключыць ЕРІП - ХУТКА!

Для падключэння вы можаце пакінуць заяўку ў чаце адкрытай лініі, і мы ўсё зробім за вас