• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам

Праз асабісты кабінет на сайце

Асабісты кабінет – гэта online-сэрвіс, які дазваляе атрымаць доступ да інфармацыі аб стане і статыстыцы Вашага асабовага рахунку. Пры дапамозе Асабістага кабінета Вы можаце ажыццяўляць аплату паслуг і правяраць стан Вашых паслуг, не выходзячы з хаты. Асабісты кабінет таксама дае Вам магчымасць кіраваць сваімі плацяжамі – ўносіць даступныя карэкціроўкі дыстанцыйна праз Інтэрнэт у зручны для Вас час.

Для таго каб атрымаць доступ да свайго Асабістага кабінета, трэба проста запоўніць адпаведныя палі c лагінам і паролем на нашым сайце, якія Вы атрымалі пры заключэнні дамовы.

Доступ да асабістага кабінета прадастаўляецца ўсім кліентам Сэрвісу.

Праз электронную пошту

Пры падключэнні да нашага сэрвісу, Вы можаце пазначыць сваю электронную пошту, як адзін з варыянтаў ўзаемадзеяння з сістэмай. Для выстаўлення рахунку праз сэрвіс «Хуткі Грош»™ ў АІС «Разлік» Вы накіроўваеце на электронную пошту сэрвісу «Хуткі Грош»™ інфармацыю, неабходную для выстаўлення рахунку. І далей усё ўзаемадзеянне і справаздачнасць ажыццяўляецца па е-мэйл.

Доступ да Сэрвісу праз электронную пошту даступны ўсім кліентам Сэрвісу. Найбольш зручным, па нашаму вопыту, гэты спосаб ўзаемадзеяння з’яўляецца для інтэрнэт-крамаў і інтэрнэт-сэрвісаў, будаўнічых арганізацый (вытворчасць і паслугі), аўта-цэнтраў і СТА, турагенцтваў і тураператараў, рэкламных агенцтваў, мэблевых вытворчасцей і гандлю.

Праз FTP-сервер

FTP-сервер – гэта пратакол перадачы файлаў (адзіная прастора), які дазваляе бяспечна працаваць і абменьвацца вялікім аб’ёмам дадзеных, файлаў і дакументаў праз Інтэрнэт. Кліент накіроўвае на FTP-сервер сэрвісу «Хуткі Грош»™ файл, які змяшчае інфармацыю, неабходную для выстаўлення рахунку. Далей усё ўзаемадзеянне і справаздачнасць ажыццяўляюцца праз FTP-сервер і па е-мэйл.

Калі Ваша дзейнасць адносіцца да адной з наступных катэгорый: установы адукацыі, камунальная сфера, бытавыя паслугі, спартыўныя і фітнес-клубы, дадзены спосаб працы з Сэрвісам «Хуткі Грош»™ будзе для Вас аптымальным.

Праз спецыялізаваны API

API (Application Programming Interface) — гэта інтэрфейс праграмавання, інтэрфейс стварэння дадаткаў. То бок гатовы код для Вашых распрацоўшчыкаў, які патрэбен для інтэграцыі сэрвісу «Хуткі Грош»™ з Вашымі сайтамі і сэрвісамі, праграмамі, або аўтаматызацыі некаторых дзеянняў. Раім выбраць варыянт ўзаемадзеяння з Сэрвісам праз спецыялізаваны API, калі Вы правайдэр паслуг; тэатральная або канцэртная пляцоўка; арганізацыя, якая прадастаўляе паслугі па браніраванню квіткоў на аўтобусныя, авія- і чыгуначныя перавозкі, у тым ліку пракат аўтамабіляў; або страхавая кампанія.

З дапамогай мабільнага дадатку для Android

Мабільны дадатак для аперацыйнай сістэмы Android — Ваш мабільны памочнік у любой кропцы Зямлі. З дапамогай мабільнага дадатку для Android Вы зможаце выстаўляць рахункі на аплату для Вашых пакупнікоў, бачыць стан выстаўленых рахункаў, капіраваць/рэдагаваць/выдаляць рахункі, атрымліваць курсы валют, праглядаць і рэдагаваць свае асабістыя наладкі.