• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Інфармаванне

З дапамогай сэрвісу «Хуткі Грош»™ Вы можаце інфармаваць сваіх кліентаў аб выстаўленыv рахунку праз СМС-паведамленне або e-mail. Акрамя таго, Вы заўсёды маментальна зможаце даведацца пра аплачаны рахунак праз мабільны дадатак сэрвісу «Хуткі Грош»™, e-mail, у асабістым кабінеце на нашым сайце (магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу), дзякуючы сістэме смс-інфармавання. У якасці дадатковых паслуг мы ажыццяўляем рассылку СМС-паведамленняў, рэкламных аб’яў, паведамленняў для Вашых кліентаў па базах дадзеных; кантралюем адпраўленыя СМС.

СМС-інфармаванне

Пры неабходнасці, паведамленне можа быць адпраўлена Вашаму кліенту пры выстаўленні рахунку, а таксама Вам пры аплаце рахунка кліентам. Тарыфікацыя SMS-паведамленняў ажыццяўляецца згодна з тарыфамі на СМС-рассылку і будзе ўключана ў рахунак-акт. Адно СМС лацінкай месціць да 160 сімвалаў, адно СМС на кірыліцы — 70 знакаў. Прабелы ўлічваюцца нароўні з іншымі сімваламі. Пры адпраўцы вялікага СМС-паведамлення, якое складаецца з двух і больш частак, кожная частка ўяўляе 1 СМС-паведамленне і змяшчае максімум 153 лацінскіх сімвала або 67 нелацінскіх знакаў. Калі ў паведамленні ёсць хоць адзін нелацінскі сімвал, то ўсё паведамленне будзе не лацінскім.

Інфармацыйныя боты «Хуткі Грош»™

Сэрвіс «Хуткі Грош» запусціў у мессэнджарах Telegram Viber, а таксама ў сацыяльнай сетцы Facebook інфармацыйных ботаў* для працы з плацяжамі ў сістэме АІС «Разлік» (АРІП). Створаныя праграмы нацэлены на рашэнне паўсядзённых задач карыстальнікаў Сэрвісу – лёгка і аператыўна. Боты простыя ў выкарыстанні дзякуючы сістэме падказак, апавяшчэнняў і кнопкам зваротнай сувязі.

Дзякуючы робатам-памочнікам ад сэрвісу «Хуткі Грош» яго карыстальнікі атрымаюць магчымасць імгненна правяраць ці быў аплочаны рахунак, не заходзячы ў пошту або асабісты кабінет.

Прадугледжана падпіска на апавяшчэння аб аплатах з указаннем ўліковага нумару аперацыі (транзакцыі) у АРІП, які пацвярджае аплату, нават калі пакупнік вырашыць не перадаваць квітанцыю/чэк. Як вядома, дзеючае бюджэтнае і падатковае заканадаўства не змяшчае нормаў, якія абавязваюць падаткаплацельшчыка пацвярджаць факт выплаты дзяржаўнай пошліны і іншых плацяжоў на папяровым носьбіце ў выпадку, калі плацёж здзейснены ў АІС «Разлік» (АРІП).

Як пачаць ўзаемадзеянне з ботамі?

Для запуску бота ў Viber знайдзіце паблік рахунак HutkiGrosh і далучыцеся да яго, націснуўшы +.
Бот ў Facebook знаходзіцца ў мессенджер тут альбо Вы можаце адпраўляць паведамленні робату праз меню з нашай Facebook-старонкi.
У Telegram Вы можаце знайсці бота па імі HGroshBot.


* Робат, ці бот, а таксама інтэрнэт-бот, www-бот і т. п. (англ. bot, скар. ад чэш. robot) — спецыяльная праграма, якая выконвае аўтаматычна і/або па зададзеным раскладзе якія-небудзь дзеянні праз тыя ж інтэрфейсы, што і звычайны карыстальнік. © Wikipedia


Падрабязнасці Вы можаце даведацца ў менеджэраў сэрвісу «Хуткi Грош» ™ па тэлефонах: +375 17 397-33-55, +375 29 635-33-55, +375 33 635-33-55 альбо напісаўшы на электронны адрас: support@hutkigrosh.by