Звяжыцеся з намі
  • АРІП
  • >
  • Як падключыць

Як падключыць

  • Выбраць патрэбныя Вам паслугі, азнаёміцца з правіламі працы сэрвісу
    Мы прадастаўляем паслугі па падключэнні да Сістэмы «Разлік» (АРІП), СМС-рассыланне, інтэрнэт-эквайрынг, інтэграцыю з сайтамі, распрацоўку праграмнага забеспячэння.
  • Запоўніце і дашліце нам форму заяўкі
    Гэты крок у працэсе падлключэння да АРІП - найважнейшы. У адмысловай форме ўвядзіце інфармацыю аб юрыдычнай асобе або індывідуальным прадпрымальніку для кантакту і наступнага ўзаемадзеяння з сэрвісам.
  • Дачакайцеся, калі Ваш персанальны менеджэр звяжацца з Вамі, узгадніць і падпісаць дакументы
    Асаблівасцю працэсу падключэння да АРІП з нашым сэрвісам з'яўляецца тое, што мы працуем асабіста з кожным кліентам. Таму з моманту падачы заяўкі ў Вас будзе асабісты менеджэр, які праверыць усе Вашы кантактныя дадзеныя, дадзеныя па арганізацыі (або індывідуальнага прадпрымальніка), праверыць Ваш сайт (у выпадку наяўнасці такога). Звярніце ўвагу, што падключэнне да сэрвісу “Хуткі Грош” ™ магчыма і без наяўнасці сайта.
  • Актывуйце ваш акаўнт на сайце сэрвісу “Хуткі Грош” ™
    Пасля праверкі, ўзгаднення, падпісання ўсіх дакументаў, Ваш асабісты менеджэр выправіць на электронную пошту спасылку для актывацыі Вашага акаўнта. Актывацыю неабходна правесці на працягу 3-х дзён з моманту атрымання доступаў.
  • Абярыце зручны для Вас спосаб ўзаемадзеяння з сэрвісам “Хуткi Грош” ™
    Найбольш зручны для Вас і прыдатны для Вашага бізнесу варыянт працы з нашым сэрвісам падкажа асабісты менеджэр. Мы стараемся задаволіць усе пажаданні нашых кліентаў і прадастаўляць розныя спосабы ўзаемадзеяння з нашым сэрвісам.
  • Праінфармуйце Вашых кліентаў аб магчымасці аплачваць Вашы тавары і/ці паслугі праз АІС «РАЗЛІК» (АРІП)
    Вашы кліенты змогуць аплачваць Вашы рахункі ў любым пункце банкаўскага, паштовага абслугоўвання, банкаматах, інфакіёсках, інтэрнэт і мабільным банкінгу па ўсёй краіне і за яе межамі. Пацешце іх добрай навіной!