• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Прэзентуем наш новы сайт на беларускай мове

Народ пранясе цябе, родная мова,
Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм
Празь цемру і горы змаганьняў суровых…
М. Танк «Родная мова»

Мы глыбока перакананыя ў тым, што вядзенне бізнесу звязана не толькі са стварэннем дабаўленага кошту тавараў і паслуг, але і з культывацыяй каштоўнасцяў для таго грамадства, у якім бізнес развіваецца.

З кожным годам колькасць сацыяльна-адказных ініцыятыў ў бізнес-асяроддзі расце, спадзяемся, гэта звязана з павышэннем свядомасці нашага бізнесу, а не проста модай быць «зялёным», «адказным» і «тут яшчэ нейкае правільнае слова».

Мы прытрымліваемся думкі, што любая ініцыятыва павінна зыходзіць з «сэрца» бізнесу і ніякім чынам не узнікаць на глебе папулярных трэндаў, ускосных выгод і жадання засвяціцца. «Хайпануць» – вядома, «тэма», але не наша.

Прадстаўляючы Вашай увазе наш новы сайт на беларускай мове, мы хочам тым самым выказаць глыбокую павагу да роднай мовы, а таксама да тых людзей – нашых цяперашніх і, магчыма, будучых партнёраў і кліентаў, хто размаўляе па-беларуску і прывівае нашым суайчыннікам любоў да нацыянальнай культуры і традыцыям.

Мы шчыра спадзяемся, што збудуцца словы паэта Максіма Танка («Родная мова»):

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сярэбраны гром
I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi.

І, як і раней, будзем усяляк гэтаму садзейнічаць.

Ваш «Хуткi Грош» ™