• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Папаўненне ў сям’і сэрвісу «Хуткi Грош»! Робаты-памочнікі для працы з АРІП цяпер у Viber і Facebook

Сэрвіс «Хуткi Грош» ™ запусціў ў Viber і Facebook інфармацыйных ботаў для працы з плацяжамі ў сістэме “Разлік” (АРІП). Як і аналагічны робат у Telegram, аб запуску якога мы паведамлялi 8 верасня 2016 года, створаныя праграмы накіраваны на зручнае і аператыўнае рашэнне паўсядзённых задач карыстальнікаў сэрвісу «Хуткi Грош» ™: напрыклад, правяраць, ці быў аплочаны рахунак, не заходзячы ў пошту або асабісты кабінет.

Прадугледжана падпіска на абвесткі аб аплатах з указаннем ўліковага нумара аперацыі (транзакцыі) у АРІП, які пацвярджае аплату, нават калі пакупнік вырашыць не перадаваць квітанцыю / чэк. Як вядома, дзеючае бюджэтнае і падатковае заканадаўства не ўтрымлівае нормаў, якія абавязваюць плацельшчыка пацвярджаць факт выплаты дзяржаўнай пошліны і іншых плацяжоў на папяровым носьбіце ў выпадку, калі плацёж здзейснены ў сістэме “Разлік” (АРІП).

Як пачаць ўзаемадзеянне з ботамі? Боты досыць прыязныя дзякуючы сістэме падказак, апавяшчэнняў і кнопак зваротнай сувязі.

  • Для запуску бота ў Viber знайдзіце паблік аккаунт HutkiGrosh і далучыцеся да яго, націснуўшы +.
  • Бот ў Facebook жыве ў мессенджер тут або можна адпраўляць паведамленні робату праз меню з нашай Facebook-старонкі.
  • У Telegram знайсці бота можна па імі HGroshBot.

Жадаем прыемнай працы з сэрвісам «Хуткi Грош» ™

Падрабязнасці Вы можаце даведацца ў менеджэраў сэрвісу «Хуткi Грош» ™ па тэлефонах: +375 17 397-33-55, +375 29 635-33-55, +375 33 635-33-55 альбо напісаўшы на электронны адрас: support@hutkigrosh.by