• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Зроблена беларусамi з любоўю да Беларусі!

На працягу больш за 10 год мы ствараем праграмныя прадукты, якія дапамагаюць беларусам хутка і зручна здзяйсняць электронныя плацяжы разам з сэрвісам «Хуткi Грош»; афармляць падпіску на друкаваныя выданні не выходзячы з дому дзякуючы спецыялізаванай платформе www.belpressa.by; лавіць удачу за хвост з сэрвісам электронных латарэйных білетаў www.lotopay.by. І гэта далёка не ўсе нацыянальныя праекты.

Акрамя таго, мы дружна працуем з шэрагам беларускіх арганізацый – прыватнымі і дзяржаўнымі, аказваючы ім паслугі па распрацоўцы спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, тым самым дапамагаючы развіваць іх бізнэс, вырашаючы нетрывіяльныя задачы; што ў канчатковым выніку робіць жыццё ўсіх нас больш прастым і камфортным.

Укараняючы інавацыйныя рашэнні ва ўласныя бізнэс-працэсы і прапануючы якасна змяняцца нашым партнёрам, мы – беларусы – далучаемся да перадавога сусветнага вопыту ў сферы электроннай камерцыі і білінгу, крочым у нагу з часам, падтрымліваем ініцыятывы, дзе на першым месцы стаіць не толькі камерцыйныя мэты, але і жаданне зрабіць грамадства, якое мы і ўтвараем, прагрэсіўным, духоўным, багатым.

Нас натхняюць «вобразы мілыя роднага краю» (Я. Купала) і багатая культурная спадчына нашай краіны. Мы з радасцю размаўляем на беларускай мове, падтрымліваем нацыянальныя традыцыі, адкрываем сабе і іншым новую Беларусь, з новымі магчымасцямі па многіх напрамках. Рушым сваiм шляхам і падтрымліваем на ім іншых з любоўю да «зямлi пад белымі крыламі» (У. Караткевiч), з любоўю да ўсіх беларусаў.

***

У распрацоўцы ілюстрацыі «Сэрца ў васільках» мы выкарыстоўвалі шрыфт «Пясняр» – лічбавая копія рукапіснага шрыфта Янкі Купалы. Дзякуючы гэтаму шрыфту, беларусы ва ўсім свеце змогуць падкрэсліць сваю нацыянальную прыналежнасць і з гонарам пісаць аб сваёй любові да Бацькаўшчыны і да беларускай мовы. Даведацца больш аб праэкце «Пясняр» ды спампаваць шрыфт можна тут.