• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Рэкламныя агенцтвы

Рэкамендаваны спосаб даучэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ для рэкламных агенцтваў: праз асабісты кабінет.

Перавагі падключэння праз асабісты кабінет для рэкламных агенцтваў:

  • Гісторыя плацяжоў, статыстыка і аналітычная інфармацыя ў адным месцы (інфармацыя прадстаўлена сістэмна, у структураваным выглядзе і храналагічным парадку)
  • Зручны пошук і сартаванне дадзеных
  • Аплачаныя рахункі бачны ў рэальным часе (пазнака “Аплачана”)
  • Аўтарызаваны доступ

Звяртаем Вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд – магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сервісу.

Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз асабісты кабінет:

  1. У адказ на Вашу заяўку на падключэнне сервіс прапануе аптымальны для Вас спосаб узаемадзеяння. Пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік» сэрвіс накіруе Вам інфармацыйны ліст з прынятай схемай ўзаемадзеяння. У Вас заўсёды будзе магчымасць пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя дадзеныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя наладкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будзе змешчана спасылка для актывацыі доступу ў асабісты кабінет.
  2. На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі Вам неабходна актывіраваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя дадзеныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па Вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
  3. Для выстаўлення рахунку Вам неабходна зайсці ў асабісты кабінет і самастойна запоўніць неабходныя палі для фарміравання рахунку.
  4. У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на Ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС “Разлік”) на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
  5. Па факце прыняцця аплаты (на падставе інфармацыі ад АІС «Разлік») наш сэрвіс змяняе статус выстаўленага рахунку на «аплочаны» ў асабістым кабінеце, а таксама паведамляе Вам аб зробленай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
  6. Пасля пералічэння плацяжоў на Ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны Вамі фармат, і ўжо сфармаваны рэестр перадае Вам.
  7. Не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае Вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвіса. Аплата паслуг сэрвіса ажыццяўляеца на падставе Рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.

Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз асабісты кабінет:

  • Рахунак мае абмежаваны тэрмін дзеяння.
  • Рахунак павінен быць аплачаны адначасна ў памеры 100%

Сэрвіс «Хуткі Грош»™ дазваляе выкарыстоўваць розныя варыянты аплаты выстаўленага рахунку.

Даведацца больш аб іншых спосабах падключэння і ўзаемадзеяння з сервісам Вы можаце тут.